У Беларусі памянялі сыстэму электроннай чаргі на мяжы: усім давядзецца плаціць

Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, які адмяняе бяcплатнае разьмяшчэньне транспартных сродкаў у зоне чаканьня на мяжы.

Замест гэтага прадугледжана, што ўсе транспартныя сродкі пры ўезьдзе ў зону чаканьня павінны аплаціць рэгістрацыю ў сыстэме электроннай чаргі. Пры гэтым уезд у зону чаканьня будзе ў парадку жывой чаргі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Замест 22.30 у Менск прыехалі а 6-й раніцы». На мяжы Літвы зь Беларусьсю вялізныя чэргі, стаяць нават рэйсавыя аўтобусы