4 гады за 4 артыкулы
У Віцебскім абласным судзе агучылі прысуд 28-гадоваму палітзьняволенаму Мікіту Паляёнку — 4 гады калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго абвінавацілі адразу паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (прадстаўнікоў улады), ч. 3 арт. 361-1 (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня альбо ўдзел у іх), ч. 1 арт. 130 (распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці).
Паводле вэрсіі абвінавачваньня, 28-гадовы жыхар Віцебску, быў «актыўным падпісчыкам экстрэмісцкіх Telegram-каналаў, заклікаў іх да гвалту ў дачыненьні праваахоўнікаў, абражаў міліцыянта і прэзыдэнта (так у пракуратуры назвалі Лукашэнку. — РС)».
Пракурор запрасіў Паляёнку 4,5 года калёніі, але судзьдзя Яўген Буруноў прызначыў палітвязьню крыху менш.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 16 гадоў турмы. Вынесьлі прысуды бабруйскім «рэйкавым партызанам»Затрыманьні ў Менску і Акцябрскім
У Менску затрымалі мэнэджара рэстарана хуткага харчаваньня «Макдональдс» Дзяніса Ландычанку. Паводле праўладных крыніц, 23-гадовы хлопец быў падпісаны на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы і рабіў зь іх рэпосты.
ГУБАЗіК затрымаў ураджэнца пасёлка Акцябрскі Яўгена Грыцка. Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што 24-гадовы хлопец, «наслухаўшыся дэструктыўнага земляка», узяў удзел у пасьлявыбарных акцыях пратэсту ў Менску ў 2020 годзе, а менавіта стаяў у «счэпцы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 9 жніўня: 3,5 года калёніі пэнсіянэрцы за «абразу» і «паклёп» на Лукашэнку; 17 дзён арышту ксяндзу з Лынтупаў