Пра перавод Міколы Статкевіча ў «камэру-адзіночку» паведаміла яго жонка Марына Адамовіч.
«З 5 жніўня ён на паўгода зьмешчаны ў якасьці пакараньня ў „адзіночку“ памерам каля 3 кв.м, шырынёй у мэтар, з прышпіленымі да сьцяны „нарамі“. Пакараньне, аналягічнае ПКТ у „звычайнай“ калёніі, дзе вязьні — у казармах і могуць выходзіць на вуліцу. У калёніі асаблівага рэжыму, дзе ён і так у камэры, можна пакараць, хіба, памерамі і паўпадвальным памяшканьнем. Ну і адсутнасьцю званкоў і прагулак. Але няхай ён сам раскажа. Крышку пазьней яго лісты агучу. Пакуль радая таму, што дачакалася ліста. І ўсяго ж толькі паўтары месяцы мінула».
Мікола Статкевіч знаходзіцца за кратамі больш за 26 месяцаў. 14 сьнежня 2021 году яго асудзілі на 14 гадоў зьняволеньня ў калёніі асаблівага рэжыму.
12 жніўня Міколу Статкевічу споўнілася 66 гадоў.
Адрас палітвязьня: ПК № 13, 211791, Глыбокае, вул.Савецкая, 205, Мікалаю Віктаравічу Статкевічу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Статкевіча этапавалі ў калёнію ў Глыбокім — адну з самых жорсткіх у Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мікола мяркуе, што вайна зацягнецца». Жонка Статкевіча пабачыла мужа ўпершыню за два месяцы