Для Латвіі нявыгадна і небясьпечна даваць віды на жыхарства і візы людзям, якія падтрымліваюць палітыку Крамля. Такім людзям трэба пакінуць Латвію, — заявіў прэзыдэнт краіны Эгілс Левітс, ягоныя словы прыводзіць Delfi.
«Гандаль папярэднімі ўрадамі дазволамі на жыхарства, іх неапраўданая шчодрасьць у выдачы дазволаў на жыхарства расейскім грамадзянам, за якой хаваліся толькі карысьлівыя інтарэсы некаторых палітычных бізнэсоўцаў, стварылі рызыкі бясьпецы і паспрыялі двухмоўю. Прыйшоў час правесьці рэвізію наступстваў гэтай няўдалай і небясьпечнай палітыкі», — заявіў Левітс.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Парлямэнт Латвіі прызнаў Расею дзяржавай — спонсарам тэрарызму, заклікаў прыпыніць выдачу візаў расейцам і беларусамЛевітс перакананы: Расея, у якіх бы дзяржаўных фарматах яна ні існавала, заўсёды імпэрыя і пагроза суседзям.
«Забойствы нявінных людзей, катаваньні, зьнявагі, дэпартацыі, пазбаўленьне чалавечай годнасьці — усё, што сёньня адбываецца ва Ўкраіне, адбывалася і тут, у нас, у Латвіі», — сказаў Левітс.
Прэзыдэнт нагадаў, што Латвія не выдае турыстычных віз расейцам ужо з першага дня вайны. Аднак іншыя краіны працягваюць выдаваць іх.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта адказ на шантаж Расеі». Літва, Латвія і Польшча адкрылі новы газаправод GIPL