Верагодна, што Салман Рушдзі страціць вока, таксама ў яго сур’ёзна пашкоджаныя печань, а таксама нэрвы рукі, паведаміў Эндру Ўайлі, агент вядомага пісьменьніка, на якога напалі на прамоцыі кнігі ў Нью-Ёрку. Ягоныя словы прыводзіць The New York Times.
Зламысьнік, якога неадкладна затрымала паліцыя, падняўся на сцэну і пачаў наносіць удары Рушдзі. Лекар з аўдыторыі адразу ж прыйшоў на дапамогу пісьменьніку, і ён быў дастаўлены ў шпіталь на верталёце.
У шпіталі Рушдзі зрабілі апэрацыю, цяпер ён знаходзіцца на апараце штучнай вэнтыляцыі лёгкіх і ня можа гаварыць. Яго стан па-ранейшаму вельмі цяжкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Нью-Ёрку ўдарылі нажом пісьменьніка Салмана Рушдзі, за забойства якога Іран абяцаў 3 мільёны даляраўНападніку 24 гады, яго завуць Хадзі Матхар і ён жыве ў Нью-Джэрсі. Ён купіў білет на прэзэнтацыю кнігі ў інстытуце Чаўтакуа і ў нейкі момант выскачыў на сцэну і пачаў біць Рушдзі нажом па целе і галаве.
У Іране, дзе ва ўладзе знаходзяцца рэлігійныя фундамэнталісты, Салман Рушдзі лічыцца блюзьнерам. Ягоны раман «Сатанінскія вершы» забаронены. У 1989 годзе тагачасны духоўны лідэр Ірану аятала Хамэйні выдаў фатву, якая заклікала пакараць пісьменьніка сьмерцю. За забойства Рушдзі прызначылі ўзнагароду ў 3 мільёны даляраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Іране на 3 гады 7 месяцаў турмы асудзілі праваабаронцу за наведваньне канцэрту за мяжой