Міністэрства замежных спраў Чарнагорыі абвясьціла пэрсонай нон-грата супрацоўніка дыпляматычнай місіі Расеі.
Пра гэта паведамляе газэта Vijesti са спасылкай на паведамленьне міністэрства. Дыплямат павінен пакінуць краіну на працягу сямі дзён. Імя дыплямата не называецца. Не пазначаныя і прычыны яго выдварэньня.
Амбасадару Расеі ў Чарнагорыі Ўладзіславу Масьленікаву ўручылі афіцыйную ноту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Чарнагорыі забаранілі вяшчаньне Russia Today і Sputnik- Чарнагорыя пасьля пачатку вайны Расеі з Украінай далучылася да санкцый Эўразьвязу супраць Масквы. З канца лютага Чарнагорыя два разы высылала расейскіх дыпляматаў — аднаго ў канцы сакавіка, чатырох — у пачатку красавіка.
- Усяго, паводле падлікаў РБК, з пачатку году да пачатку жніўня заходнія краіны выслалі звыш 550 расейскіх дыпляматаў.