Такім чынам бюджэт папаўняецца штрафамі ад 10 да 30 базавых велічыняў, паведамляе праваабарончы сайт «Гомельская Вясна».
Праваабаронцы заўважаюць, што ўладальнік тэлефона можа і ня ведаць, што якая-небудзь спасылка ці скапіраваны допіс у ягоным тэлефоне адносяцца да «экстрэмізму».
Сьветлагорская міліцыя выклікае людзей нібыта як сьведак дарожна-транспартных здарэньняў, па скаргах ад суседзяў на шум і да т. п. Пасьля агляду тэлефона складаецца пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні паводле часткі 2 артыкула 19.11 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях — «Распаўсюджваньне, выраб, захоўваньне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці альбо прапагандуе такую дзейнасьць». Затым адміністрацыйная справа накіроўваецца ў суд.
- За распаўсюджваньне інфармацыйнай прадукцыі, якую ўлады ўключылі ў сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама выраб, выданьне, захоўваньне альбо перавозку з мэтай распаўсюджваньня такой прадукцыі суд прысуджае штраф, альбо грамадзкія работы, альбо адміністрацыйны арышт. Гэта робіцца з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэньня, а таксама прыладаў і сродкаў зьдзейсьненага парушэньня альбо без канфіскацыі гэтых прыладаў і сродкаў.
- Пры гэтым, паводле заканадаўства, грамадзянін не абавязаны па просьбе міліцыянта альбо прадстаўніка якога-небудзь іншага органа ўключаць асабісты тэлефон ці электронную прыладу, уводзіць паролі на ёй і даваць магчымасьць агляду інфармацыі, якая там захоўваецца. Міліцыянт можа прапанаваць грамадзяніну зрабіць гэта, але ня мае права патрабаваць альбо пагражаць якімі-небудзь дзеяньнямі за адмову.