Больш відаў на жыхарства ў Эўразьвязе атрымалі толькі ўкраінцы (875,8 тыс.) і мараканцы (150,1 тыс.), піша Эўрастат.
47% відаў на жыхарства ў ЭЗ беларусы атрымалі па працаўладкаваньні, 5% — па адукацыі, 4% — па ўзьяднаньні сям’і, і 45% — зь іншых прычын.
Польшча ўзначаліла сьпіс першых дазволаў на жыхарства, зьвязаных з працаўладкаваньнем. У 2021 годзе яна выдала 790 100 дазволаў, што складае 27% усіх першых дазволаў, выдадзеных у Эўразьвязе. Польшча таксама была першай краінай у Эўразьвязе па выдачы відаў на жыхарства зь іншых, чым сямейныя абставіны, адукацыя і праца, прычын: у 2021 годзе было выдадзена 120 500 дазволаў (4%).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы легальна працуюць больш за 90 тысяч беларусаўБольш за ўсё дазволаў, зьвязаных з адукацыяй, выдала Францыя (90 600 дазволаў, або 3%).
Краінамі Эўразьвязу з найбольшай колькасьцю дазволаў, выдадзеных па сямейных абставінах у 2021 годзе, былі Гішпанія (159 200, або 5%), Італія (120 500, або 4%) і Францыя (93 300, або 3%).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы з польскім гуманітарным відам на жыхарства змогуць наведаць Беларусь ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пасьля сёньняшняй ночы з 20 ракетамі нашым нікому нічога не дадуць». Беларусы ва Ўкраіне па-ранейшаму маюць праблемы зь легалізацыяй