«На 24 лютага расейцы не стварылі ўдарных груповак у разуменьні вайсковай навукі. Гэта я ня сам прыдумаў як цывільная асоба, гэта вайскоўцы мне патлумачылі на ўзроўні Генэральнага штабу, што ўдарная групоўка для наступу прадугледжвае пэўныя прыкметы: органы кіраваньня, і органы забесьпячэньня, і шпіталі, і лягістычныя ланцужкі, і ўдарныя групы, і гэтак далей. Дык вось ува ўсіх тых рызыкоўных зонах расейцы ня мелі прыкметаў завершанага фармаваньня ўдарнай групоўкі», — сказаў Аляксей Рэзьнікаў у інтэрвію выданьню «Українська правда»
Паводле яго, менавіта таму стала магчымай пасьлядоўная дэакупацыя Кіеўшчыны, Чарнігаўшчыны і Сумшчыны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнку чакалі на трактары. Як украінская выведка ўпусьціла расейскі наступ зь Беларусі і што ведае пра беларускую армію цяперАпроч таго, міністар абароны Ўкраіны дадаў, што расейцы парушылі свае інструкцыі і правілы: спачатку мусіла ісьці артылерыя, а потым танкі і пяхота.
«Але яны настолькі былі ўпэўненыя, што возьмуць нас з налёту, што пакінулі артылерыю ззаду, а танкамі і БТРамі паехалі на Бравары захопліваць Кіеў. І яшчэ везьлі з сабой парадную форму», — дадаў ён.
«Гэта азначае, што яны пайшлі ў наступ, ня будучы цалкам падрыхтаванымі. Таму і іхныя лягістычныя ланцужкі мы рэзалі так лёгка. Тое самае адбылося і ў Беларусі», — перакананы Аляксей Рэзьнікаў.
У траўні сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны (РНБА) Украіны Аляксей Данілаў заявіў, што для ўкраінскага кіраўніцтва стала нечаканасьцю, калі Беларусь дазволіла Расеі скарыстацца сваёй тэрыторыяй для збройнага ўварваньня ва Ўкраіну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кіеве расказалі, што за дзень да вайны казалі ўкраінскім калегам беларускія міністар абароны і галоўны памежнікУ чэрвені дарадца кіраўніка офісу прэзыдэнта Ўкраіны Міхайла Падаляк заявіў, што Ўкраіна давярала заявам Аляксандра Лукашэнкі.
«Аб’ектыўна мы не чакалі, што ваша краіна дасьць у поўным абʼёме сваю інфраструктуру для правядзеньня наўпроставай інтэрвэнцыі ва Ўкраіну. Мы думалі, што кіраўніцтва Беларусі, нягледзячы на прыродную антыдэмакратычнасьць, значна разумнейшае і паспрабуе мінімізаваць свой удзел у наўпроставых ваенных дзеяньнях. Цяпер юрыдычна Беларусь на доўгі час будзе лічыцца краінай, якая дала інфраструктуру для расейскага ўварваньня», — заяўляў Падаляк.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы думалі, што кіраўніцтва Беларусі значна разумнейшае», — дарадца кіраўніка офісу прэзыдэнта Ўкраіны Міхаіл Падаляк