«Расейская вайна супраць Украіны, расейская агрэсія супраць усяго сьвету пачалася з Крыму, і яна павінна скончыцца вызваленьнем Крыму, аднаўленьнем дзяржаўнага сувэрэнітэту Ўкраіны над украінскім паўвостравам... Ня толькі крымскія татары, але і многія этнічныя ўкраінцы таксама атрымалі такі магутны сыгнал аб непазьбежнасьці вызваленьня Крыму», — цытуе Чубарава ўкраінская служба Свабоды.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Інстытут вывучэньня вайны: адначасовасьць выбухаў у Крыме выключае афіцыйную вэрсію Крамля«Калі мы гаворым пра тых людзей, якія пасяліліся ў Крыме падчас акупацыі або цяпер знаходзяцца ў Крыме ў адпачынку — таму што санкцыі не даюць ім магчымасьці выяжджаць у іншыя краіны і ў іх цяпер скрадзены Крым, — то гэтыя людзі ў паніцы... Прыкметна тое, што тыя, хто нелегальна прыбыў у Крым, хто там пасяліўся або ўваходзіць у склад карных органаў — сем'і супрацоўнікаў ФСБ ці пракуратуры — гэтыя людзі рыхтуюцца пакінуць Крым. Для іх гэта таксама быў адпаведны сыгнал, што рана ці позна ў Крым вернуцца тыя, хто мае права там быць, а ня тыя, хто захапіў Крым», — сказаў Чубараў.
9 жніўня на вайсковым аэрадроме ў пасёлку Навафёдараўка (Сакі) у анэксаваным Расеяй Крыме адбылася сэрыя выбухаў. Міністэрства абароны Расеі заявіла, што гэта здэтанавалі боепрыпасы, але пазьней зьявіліся і заявы, што за выбухамі могуць стаяць украінскія сілы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады анэксаванага Крыму пацьвердзілі сэрыю выбухаў на паўвостраве. Ёсьць загінулы і параненыя