У Эўразьвязе з 10 жніўня набыла моц поўная забарона на імпарт расейскага вугалю. Эўразьвяз узгадніў гэтую меру на пачатку красавіка, у рамках пятага пакета санкцый у адказ на ваеннае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну. Сёньня ж ад расейскага вугалю адмовілася і Вялікая Брытанія.
Паводле ацэнак Эўракамісіі, эмбарга закране чвэрць усяго расейскага экспарту вугалю на суму 8 мільярдаў эўра за год. ЭЗ замяняе расейскія пастаўкі на вугаль з Паўночнай Амэрыкі, Аўстраліі, Калюмбіі, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі і Казахстану.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вялікая Брытанія ўзмацніла санкцыі супраць Расеі: папраўкі тычацца імпарту золата і нафтыПасьля таго як Эўразьвяз анансаваў забарону на пастаўкі расейскага вугалю, Масква перанакіравала экспартныя плыні, у прыватнасьці, у Індыю і Турэччыну. Пры гэтым Расея мусіць прадаваць вугаль з дысконтам да 50 працэнтаў. Гэта ў значнай меры кампэнсуецца сусьветным ростам цэнаў на паліва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз забараніў увозіць золата з Расеі і замарозіў актывы расейскага банку «Сбербанк»- Да канца году эўрапейскія краіны плянуюць часткова адмовіцца ад паставак расейскай нафты. Выключэньне прадугледжана для імпарту сырой нафты праз трубаправод.
- ЗША забаранілі імпарт газу, нафты і вугалю з Расеі на пачатку сакавіка.