«Крэмль ня мае асаблівага матыву абвінавачваць Украіну ў нанясеньні ўдараў, бо гэта прадэманструе неэфэктыўнасьць расейскіх сыстэмаў супрацьпаветранай абароны», — мяркуюць у Інстытуце вывучэньня вайны.
Экспэрты ISW зьвярнулі ўвагу, што выбухі адбыліся адначасова. Гэта, паводле іх, выключае афіцыйную расейскую вэрсію.
«Але не выключае ні дывэрсіі, ні ракетнага ўдару вялікай далёкасьці. Украіна магла мадыфікаваць свае ракеты „Нэптун“ для наземнага нападу. Але на гэты момант няма доказаў, якія пацьвярджаюць такую гіпотэзу», — адзначаецца ў штодзённай справаздачы Інстытуту вывучэньня вайны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады анэксаванага Крыму пацьвердзілі сэрыю выбухаў на паўвостраве. Ёсьць загінулы і параненыя9 жніўня на вайсковым аэрадроме ў пасёлку Навафёдараўка (Сакі) у анэксаваным Расеяй Крыме адбылася сэрыя выбухаў. Міністэрства абароны Расеі заявіла, што гэта здэтанавалі боепрыпасы, але пазьней зьявіліся і заявы, што за выбухамі могуць стаяць украінскія сілы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна нанесла новы ўдар па Антонаўскім мосьце ў Херсоне і па Мелітопалі. Расея прызначыла рэфэрэндум у Запароскай вобласьці