Паэтка і музыка Кацярына Ваданосава прэзэнтавала кліп на песьню «Акрэсьцінскі вальс»

Кацярына Ваданосава

«Гэта — мая рэфлексія, мой боль і мая надзея ў гадавіну падзеяў, якія падзялілі гісторыю Беларусі на „да“ і „пасьля“. І маё асабістае жыцьцё таксама пачалося нанова», — кажа мастачка і тэлевядоўца Кацярына Ваданосава.

Як паведамляе Reformation, Кацярыне Ваданосавай некаторы час таму дыягнаставалі рак, але Кацярына не зьбіраецца здавацца.

«Глядзіце, мы ўсе — жывыя. Нам сьмерць саступае шлях». Я напраўду гэта адчуваю. Нават калі я памру ад свайго раку бліжэйшым часам (у чым сумняюся, бо Божанька ў курсе, што ў мяне яшчэ ёсьць пляны), я дакладна ведаю, што ўсё не дарма. І гэтага нават сьмерць ня зьменіць», — кажа Кацярына Ваданосава.


Песьню актрыса стварыла разам з Ганнай Лепяшкевіч і Васілём Ярмоленкам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У нас няма іншага варыянту, акрамя як выжыць». Гутарка з сьпявачкай Кацярынай Ваданосавай, якая змагаецца з ракам
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я бачу цябе ў тварах тысяч людзей». Знаёмыя вобразы і незвычайнае мастацтва ў новым кліпе Кацярыны Ваданосавай