Супрацоўнікі Дзяржаўнай памежнай службы і Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны знайшлі схованку са зброяй, якую, імаверна, пакінулі расейскія войскі.
«У часе праверкі мясцовасьці ў лесапаласе побач з адным з населеных пунктаў Рэпкінскай грамады праваахоўнікі знайшлі драўляную скрыню з больш як 1600 патронамі калібру 5,45 мм, адну рэактыўную супрацьтанкавую гранату РПГ-22 і адну РПГ-26», — паведамілі ў Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіны.
У схованцы таксама былі дзьве супрацьтанкавыя міны і форма вайскоўцаў Узброеных сіл Расеі.
Усе знойдзеныя боепрыпасы перададуць Узброеным сілам Украіны.