«Пазыцыя нашай дзяржавы застаецца такой, як і раней: мы нічога свайго не аддамо, а калі акупанты пойдуць шляхам гэтых псэўдарэфэрэндумаў, яны закрыюць для сябе ўсякую магчымасьць перамоваў з Украінай і вольным сьветам, якія расейскаму боку абавязкова будуць патрэбныя ў пэўны момант», — сказаў ён у сваім відэазвароце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі: Узброеныя сілы вызвалілі 1060 населеных пунктаў УкраіныПаводле яго, перад Украінай адкажуць усе, хто дапамагае акупантам у правядзеньні псэўдарэфэрэндумаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі пра справаздачу Amnesty International: «Спроба амніставаць дзяржаву-тэрарыста і перакласьці адказнасьць з агрэсара на ахвяру»На часова акупаваных тэрыторыях поўдня Ўкраіны расейскія вайскоўцы заявілі пра намер правесьці рэфэрэндум. На думку брытанскай выведкі, «вайскова-цывільныя адміністрацыі», створаныя РФ на новаакупаваных тэрыторыях, верагодна, прымушаюць насельніцтва раскрываць асабістыя дадзеныя для складаньня сьпісаў для «галасаваньня».