35-гадовага кіраўніка ўпраўленьня сувязяў з грамадзкасьцю кампаніі «A1» Мікалая Брэдзелева затрымалі 10 сьнежня летась. Вядома, што сілавікі яго зьбівалі. Адразу Мікалая асудзілі на 15 сутак, а пазьней перавялі на Валадарку, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Пасьля затрыманьня на праўладных каналах зьявілася «пакаяльнае відэа» зь Мікалаем. Тады паведамлялася, што ён нібыта «зьліваў» нейкую інфармацыю Антону Матольку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суўладальнік A1 Telekom Austria Group хацеў прадаць бізнэс у БеларусіСуд над палітвязьнем пачнецца ў Менгарсудзе 29 жніўня. Яму інкрымінуюць ч. 2 арт. 424 КК (Злоўжываньне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі) і арт. 361-2 КК (Фінансаваньне дзейнасьці экстрэмісцкага фармаваньня).
Вядома, што судзіць яго будуць за «фінансаваньне экстрэмісцкага фармаваньня» паводле зьмененага артыкулу. У рэдакцыі ад 26 траўня 2021 году гэтая фармулёўка адсутнічае. Цяпер — «фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці або дзейнасьці, накіраванай на рэабілітацыю нацызму».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэс-сакратара А1 ня выпусьцілі на волю пасьля 15 дзён арышту