Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суўладальнік A1 Telekom Austria Group хацеў прадаць бізнэс у Беларусі


Мэксыканскі тэлекамунікацыйны холдынг America Movil, які валодае 51% акцый кампаніі A1 Telekom Austria Group, галасаваў за тое, каб спыніць вядзеньне бізнэсу ў Беларусі, паведамляе аўстрыйскае выданьне Kurier з спасылкай на крыніцы ў дзелавых колах.

Супраць рашэньня выступілі прафсаюзы і прадстаўнікі работнікаў аўстрыйскай групы. У выніку было прынята рашэньне працягваць бізнэс у Беларусі.

«A1 Telekom Austria Group не плянуе сыходзіць зь Беларусі», — пацьвердзіў выданьню Kurier прэс-сакратар канцэрну Міхаэль Гёфлер.

Паводле інфармацыі выданьня, галоўная прычына захаваньня бізнэсу ў Беларусі — тое, што беларускі A1 ёсьць адным з самых прыбытковых падразьдзяленьняў A1 Telekom Austria Group.

  • Беларускі мабільны апэратар A1 мае 42%-ую долю на рынку сувязі ў краіне і зьяўляецца для A1 Telekom Austria Group адной з самых прыбытковых кампаній, на яе прыпадае 16% апэрацыйнага прыбытку групы.
  • 10 сьнежня 2021 году ў Менску затрымалі начальніка ўпраўленьня грамадзкіх сувязяў А1 Мікалая Брэдзелева. Сілавікі прымусілі яго сказаць, што зь ліпеня 2020 году ён нібыта перадаваў трэцім асобам інфармацыю, зьвязаную зь яго прафэсійнай дзейнасьцю. Яму прысудзілі 15 дзён арышту, але пасьля заканчэньня тэрміну на волю ён так і ня выйшаў. У A1 Telekom Austria Group тады заявілі, што Брэдзелеў ня меў доступу да зьвестак кліентаў.
  • Лукашэнка запатрабаваў жорстка разабрацца з тым, што адбываецца. У адміністрацыі Лукашэнкі пасьля гэтага заявілі, што Апэратыўна-аналітычны цэнтар праверыць дзейнасьць А1 і супраць кампаніі прымуць «самыя жорсткія меры». Прадпрыемства «А1» значыцца ў пляне праверак Камітэту дзяржкантролю на першы квартал 2022 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG