Ізраіль пагадзіўся на замірэньне, палестынцы пакуль не адказалі на гэтую прапанову.
Армія Ізраілю 5 жніўня пачала апэрацыю «Сьвітанак» супраць палестынскай групоўкі «Ісламскі джыгад» у сэктары Газы. Прадстаўнікі ізраільскіх вайскоўцаў казалі, што баявыя дзеяньні працягнуцца столькі, колькі будзе неабходна.
Паводле дадзеных ізраільскіх СМІ, з пачатку апэрацыі з боку Газы па ізраільскай тэрыторыі было выпушчана амаль 600 ракет. Былі параненыя каля 30 ізраільцян.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ізраіль заявіў аб ліквідацыі яшчэ аднаго камандзіра «Ісламскага джыхаду»У выніку ізраільскіх атак па пунктах базаваньня «Ісламскага джыгаду» забітыя два камандзіры групоўкі — Халед Мансур і Тайсір аль-Джабары. Міністэрства здароўя Палестынскай аўтаноміі паведаміла пра 32 загінуўшых, сярод якіх шасьцёра дзяцей, і 253 параненых у выніку ўдараў Ізраілю. Армія аб абароны Ізраілю падала відэасьведчаньні таго, што гібель шасьцёх дзяцей былі вынікам падзеньня ракеты «Ісламскага джыгаду».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ізраіль аднавіў абстрэлы сэктару Газы, заявіўшы аб папераджальных ударахАбвастрэньне араба-ізраільскіх супярэчнасьцяў пачалося ў панядзелак, калі на тэрыторыі Заходняга берагу ракі Ярдан быў арыштаваны адзін зь лідэраў «Ісламскага джыгаду» Басам ас-Саадзі. «Ісламскі джыгад» абвясьціў, што не пакіне арышт свайго лідэра без адказу. Ізраільская выведка паведаміла пра тэракты, якія рыхтуюцца з боку ісламістаў. У пятніцу Ізраіль пачаў ваенную апэрацыю.