Тры судны з выйшлі з порту Чарнаморска і яшчэ адно — з Адэсы, паведаміў міністар інфраструктуры Ўкраіны Аляксандар Кубракоў.
У парты Італіі, Кітая і Турэччыны яны вязуць 170 тысяч тон сельскагаспадарчай прадукцыі. У плянах — адпраўляць да 100 караблёў у месяц, паведамляе Міністэрства інфраструктуры Ўкраіны.
Паводле Мінабароны Ўкраіны, карабель Riva Wind накіроўваецца ў турэцкі горад Іскендэрун з 44 тысячамі тон кукурузы, Mustafa Necati плыве ў Італію з 6 тысячамі тон сланечнікавага алею, Star Helena — у Кітай з 45 тысячамі тон насеньня сланечніку і Glory — у Стамбул з 66 тысячамі тон кукурузы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ тры судны з кукурузай пакінулі ўкраінскія партыРаней з украінскіх партоў ужо выйшлі 4 судны, гружаныя кукурузай. На іх бартах было каля 84 тысяч тон збожжа. 22 ліпеня Украіна, Расея, Турэччына пад эгідай ААН падпісалі пагадненьне аб вывазе ўкраінскага збожжа.
Як паведаміў генсакратар ААН Антонію Гутэрыш, яно адкрывае шлях камэрцыйнаму экспарту харчаваньня з Украіны праз Чорнае мора. Пагадненьне можа дазволіць вывезьці каля 20 млн тон украінскага збожжа, заблякаванага ў партах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Першае судна з украінскай кукурузай дасягнула берагоў Турэччыны