У Валынскай вобласьці падрыхтавалі плян эвакуацыі цывільнага насельніцтва на выпадак ваеннага ўварваньня з боку Беларусі, паведаміў выданьню Суспільне першы намесьнік кіраўніка абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Мавенка.
Дэталі пляну эвакуацыі, кажа дэпутат, знаходзяцца пад грыфам «сакрэтна». Пры неабходнасьці плян эвакуацыі ў першую чаргу закране прымежныя зь Беларусьсю раёны: Камінь-Кашырскі і Ковельскі. У прыватнасьці, тыя населеныя пункты, якія знаходзяцца непасрэдна на мяжы.
Паводле Мавенкі, шляхі эвакуацыі і месцы разьмяшчэньня транспарту для дастаўкі людзей у бясьпечнае месца ведаюць кіраўнікі населеных пунктаў і раённых ваенных адміністрацый. На выпадак шырокамаштабнага наступу зь беларускага боку ёсьць плян эвакуацыі Валынскай вобласьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне заявілі аб стварэньні «надзейнай абароны» ў паўночнай апэрацыйнай зоне, з боку Беларусі3 жніўня плян эвакуацыі насельніцтва з памежных зь Беларусьсю раёнаў у выпадку нападу абнародавала Ровенская абласная ваенная адміністрацыя. У тэрытарыяльных абшчынах, у прыватнасьці, створаныя пункты эвакуацыі. У першую чаргу будуць эваакуяваць людзей з Сарненскага і Варашскага раёнаў.
У выпадку пагрозы мясцовых жыхароў апэратыўна праінфармуюць аб неабходнасьці эвакуацыі. Перш за ўсё — сацыяльна неабароненых людзей, якія ня маюць сваякоў, транспарту, знаходзяцца ў спэцыяльных установах. Каб не затораў з транспарту, будуць арганізоўваць калёны з суправаджэньні міліцыі. Плян эвакуацыі цывільнага насельніцтва яшчэ будзе дапаўняцца і ўдакладняцца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінская выведка: Расея да канца жніўня плянуе вывезьці зь Беларусі 12 тысяч тон боепрыпасаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці ўдарыць Украіна па Беларусі? Вось што кажа ўкраінскі палітоляг