У Менску сілавікі затрымалі экскурсавода і журналіста Ігара Хмару, перадае тэлеграм-канал «Списки Задержанных».
Гэта здарылася 2 жніўня, удакладняе «Мэдыязона». Увечары Хмара праводзіў экскурсію па Серабранцы, а паведамленьне пра яго затрыманьне зьявілася бліжэй да ночы. Гэта ўжо другая такая экскурсія, збор на якую ён абвясьціў у сваіх сацсетках — удзел быў бясплатны.
Чаму затрымалі і дзе Хмара цяпер, невядома.
Ігар Хмара — беларускамоўны экскурсавод па Беларусі і журналіст. Ён пісаў пра ўрбаністыку для партала Realt.by, выданьня «Близкие новости», «Беларускага радыё» і іншых.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 4 жніўня: 6,5 года калёніі начальніку аддзелу кадастравага агенцтва за разьмяшчэньне асабістых дадзеных сілавікоў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускага дыплямата выклікалі ў МЗС Польшчы ў сувязі зь перасьледам у Беларусі журналістаў і польскай меншасьці