9 жніўня ў Менску пройдзе «Форум патрыятычных сіл», паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА са спасылкай на старшыню праўладнай арганізацыі «Белая Русь» Алега Раманава.
«У ім возьмуць удзел 14 суб’ектаў грамадзянскай супольнасьці. Гэта асноўныя грамадзкія абʼяднаньні канструктыўнай накіраванасьці і некалькі палітычных партый Беларусі. Сьпікерамі на форуме будуць іх кіраўнікі», — цытуе БелТА Раманава.
Па выніках форуму маюць прыняць дэклярацыю.
8–9 жніўня ў Вільні мае адбыцца канфэрэнцыя, якую ініцыяваў офіс Сьвятланы Ціханоўскай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гатовы хоць паслом у Манголію, калі гэта паслужыць агульнай справе», — Франак Вячорка пра грошы, войска і выкуп палітвязьняў