Гітарыста Ўладзіслава Плюшчава пакаралі 2 гадамі калёніі агульнага рэжыму, а таксама штрафам у памеры 6400 рублёў, паведамляе тэлеграм-канал «Беларускай Рады культуры».
Справа разглядалася ў судзе Фрунзенскага раёну Менску, судзьдзя — Алена Бушава.
Уладзіслава Плюшчава абвінавацілі паводле арт. 188 КК РБ (Паклёп), арт. 369 (Зьнявага прадстаўніка ўлады) і арт. 179 (Незаконныя зьбіраньне або распаўсюджваньне інфармацыі аб прыватным жыцьці).
Суд пакараў музыку 2 гадамі калёніі агульнага рэжыму і штрафам у 6400 рублёў.
Уладзіслаў Плюшчаў граў у гуртах «Крамбамбуля», ZET, Pomidor/off і Hasta la Fillsta. Яго затрымалі яшчэ ў красавіку і прысудзілі 25 сутак адміністрацыйнага арышту. Пазьней на музыку завялі крымінальную справу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я выхожу». Музыка Памідораў прысьвяціў новую песьню Раману Бандарэнку і ўсім ахвярам гвалту. ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Такога не было ніколі ў музычнай сусьветнай гісторыі». Троіцкі пра найлепшыя песьні беларускага пратэсту