Таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Марс СЕАБ» не дадасьць беларускую мову на ўпакоўку. Пра гэта напісаў у афіцыйным адказе абаронцу беларускай мовы генэральны дырэктар беларускага прадстаўніцтва кампаніі Міхаіл Сегень.

Карпарацыя Марс адмовілася зьмяшчаць беларускую мову на ўпакоўку
«Калі раптам вы захочаце зьесьці Milky Way, Snickers, M&M’s, пажаваць Orbit ці Wrigley, пакарміць коціка ці сабачку Pedigree, Royal Canin або Whiskas, памятайце, што карпарацыя MARS ня будзе дадаваць беларускую мову на сваю прадукцыю. Бо можа.
PS. Абарот у 35 мільярдаў даляраў не дазваляе гаварыць аб тым, што пытаньне ў грашах і адсутнасьці кваліфікаваных перакладчыкаў — у вытворцы 130 тысяч супрацоўнікаў», — напісаў Ігар Случак па атрыманьні ліста ў адказ і зьмясьціў яго фрагмэнт у фэйсбуку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як дамагчыся беларускай мовы на ўпакоўцы прадуктаў? Відэаінструкцыя ад Нагорнай і Случака ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Завод «Радамір» адмовіўся выкарыстоўваць беларускую мову. Ігар Случак: «Адказ заводу падмяняе паняцьці, ён маніпуляцыйны і няшчыры»