Стратэгічнае камандна-штабное вучэньне «Усход-2022» пройдзе на 13 палігонах Усходняй ваеннай акругі Расеі у пэрыяд з 30 жніўня па 5 верасьня. У ім прымуць удзел звыш 250 беларускіх вайскоўцаў.
У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі, што беларускі воінскі кантынгент прыме ўдзел у стратэгічным камандна-штабным вучэньні «Ўсход-2022» на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі.
Усяго ад Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь будзе задзейнічана звыш 250 вайскоўцаў адной з мэханізаваных брыгад Заходняга апэратыўнага камандаваньня, адзначылі ў ведамстве.
Кіраўніком вучэньня, якое пройдзе на 13 палігонах Усходняй ваеннай акругі РФ ў пэрыяд з 30 жніўня па 5 верасьня, прызначаны начальнік Генэральнага штаба Узброеных Сіл Расейскай Фэдэрацыі генэрал арміі Валер Герасімаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У беларускім войску вельмі шмат расейцаў у беларускай форме», — украінскі палітоляг пра тое, ці можа Беларусь рыхтаваць напад на Ўкраіну ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінабароны Беларусі перакідвае сілы ў яшчэ адзін раён ля мяжы з Украінай