Як адзначаецца ў адпаведнай пастанове, урад дэнансаваў пагадненьне «ў сувязі з прынцыповай зьменай абставін».
Урад Украіны даручыў Міністэрству замежных спраў Украіны ў вызначаным парадку паведаміць беларускаму ўраду аб ухваленым рашэньні. Пагадненьне застанецца дзейным цягам 90 дзён ад дня, калі адзін з бакоў паведаміць праз дыпляматычныя каналы пра яго дэнансацыю. Урад ухваліў такое рашэньне 29 ліпеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне пачалі паглыбляць дно Прыпяці для аднаўленьня суднаходнага шляху зь Беларусьсю. Эколягі супрацьПагадненьне аб суднаходзтве па ўнутраных водных шляхах, якое падпісвалася на неабмежаваны час, вызначала парадак і ўмовы плаваньня караблёў і сухагрузаў, якія ажыцьцяўлялі пасажырскія і грузавыя перавозкі.
У межах гэтага пагадненьня Ўкраіна і Беларусь дамаўляліся аб захадах па аднаўленьні воднага шляху Е40, а таксама некалькі апошніх гадоў ажыцьцяўлялі перавозку грузаў, найперш нафтапрадуктаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка робіць для Масквы ўсё, што ад яго патрабуюць, — аналітык Аркадзь Мошэс