Імаверна гаворка ідзе пра сясьцёр Жанну Захаркевіч і Надзею Сцяпанцову, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь праз некаторы час пасьля абвяшчэньня прысуду.
Як паведамляе Генпракуратура, суд Ленінскага раёну Горадні абвінаваціў жанчын паводле ч. 1 арт. 342 і арт. 364 КК і прысудзіў ім абмежаваньне волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатнюю хімію») на тэрмін 3 гады і 3 гады 6 месяцаў адпаведна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чацьвярым горадзенцам прысудзілі па «справе аб счэпцы» 3 і 3,5 года «хіміі». ВІДЭАНамесьнік генпракурора падаў пратэст на гэты прысуд. На яго думку, суд не ўлічыў, што жанчыны калі стаялі ў счэпцы, уступалі ў супрацьборства з сілавікамі; пры гэтым нібыта адна выкрыквала абразы ў адрас міліцыянта, а другая нават ударыла аднаго зь сілавікоў.
У выніку па рашэньні новага суду жанчынам зьмянілі пакараньне на пазбаўленьне волі тэрмінам на 2 гады і 2 гады 6 месяцаў адпаведна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пінская справа», карагод у Берасьці, счэпка ў Горадні. Самыя масавыя справы супраць беларусаў