19 чэрвеня яна выйграла і на трэцім этапе. А ў ліпені на моладзевым чэмпіянаце Польшчы выйграла адразу тры залатыя мэдалі: у асабістым спаборніцтве, у жаночай камандзе і міксьце. Акрамя таго, спартоўка пабіла свой асабісты рэкорд і два моладзевых рэкорды Польшчы.
Пра гэта паведамляе Трыбуна.
«У мяне з 2019 году не атрымлівалася абнавіць свой рэкорд у Беларусі — дзесьці праз стрэс, дзесьці празь ціск. У нас былі рознагалосьсі з трэнэрам і галоўным трэнэрам. У Польшчы я адчула сябе значна вальней і лягчэй. У мяне павялічылася нагрузка, але трэніроўкі ідуць у асалоду. Я ізноў адчула, што гэта маё пакліканьне», — падзялілася спартоўка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лучніца Казлоўская з палітычных меркаваньняў звольнілася са зборнай і пакінула Беларусь31 траўня яна паведаміла, што зьехала з Беларусі і была звольнена з нацыянальнай зборнай (уласна, першае прывяло да другога). «Я заваявала мноства мэдалёў, была ў трыццатцы найлепшых у сусьветным рэйтынгу, стала рэкардсмэнкай краіны, фіналісткай на Алімпійскіх гульнях ў Токіё. Але для Беларусі гэта ня значыць абсалютна нічога. Дзеля спорту я маўчала, трывала прыніжэньні, пагрозы, запалохваньні. Усё дайшло да кропкі незвароту», — напісала тады Казлоўская.
За свае 22 гады яна дасягнула немалых посьпехаў — у 2019-м узяла ў камандных спаборніцтвах срэбра на Эўрапейскіх гульнях у Менску, а таксама ня раз выйгравала асабістыя нацыянальныя спаборніцтвы — напрыклад, Кубак Беларусі-2020, які праходзіў у першы ж тыдзень пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуская падпісантка ліста за сумленныя выбары спынілася побач з алімпійскім п'едэсталамУ 2020 годзе Казлоўская падпісала ліст за сумленныя выбары і супраць гвалту, а таксама зрабіла ўнёсак у адзін з фондаў на дапамогу пацярпелым.
Канчаткова вырашыла зьехаць Казлоўская пасьля таго, як «краіна дасягнула чарговага дна» — так спартоўка ахарактарызавала пачатак вайны ва Ўкраіне. Неўзабаве ў нацыянальнай каманды быў збор, на якім трэнэры забаранілі спартоўцам абмяркоўваць што заўгодна, акрамя спорту.
Спартоўка пасялілася ў невялікім горадзе Жывец на захадзе Польшчы — Казлоўская цяпер выступае за мясцовы клюб.