Як пазначана ў скарзе, за адмову ўдзельнічаць у баявых дзеяньнях больш за 140 вайскоўцаў былі незаконна пазбаўленыя волі і ўтрымліваліся ў розных месцах Луганскай вобласьці. Ніякіх абвінавачаньняў пры гэтым ім не прад’яўлялася.
Вайскоўцы паведамляюць, што ўмовы іх утрыманьня парушалі правы чалавека і былі блізкія да катаваньняў. «У памяшканьні з закратаванымі вокнамі і жалезнымі дзьвярыма, якія зачыняюцца на замок звонку, не было элемэнтарных выгодаў, для натуральных патрэбаў выкарыстоўвалася жалезнае вядро і плястыкавыя бутэлькі, харчаваньне адсутнічала, дакумэнты і рэчы былі адабраныя», — гаворыцца ў іх заяве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскіх салдат, якія адмовіліся ваяваць, трымаюць у падвале пад ЛуганскамВайскоўцы просяць правесьці праверку і прыцягнуць вінаватых камандзіраў да крымінальнай адказнасьці за перавышэньне службовых паўнамоцтваў. Павал Чыкаў паведаміў, што прадстаўляць інтарэсы пацярпелых будзе адвакат Максім Грабянюк.
Грабянюк таксама паведаміў, што да яго зьвярнуўся па юрыдычную дапамогу мінімум адзін расейскі вайсковец — сяржант з Сахалінскай вобласьці. Пасьля пашкоджаньня рукі падчас баявых дзеяньняў ва Ўкраіне ён хацеў скасаваць кантракт, але быў адпраўлены пад арышт на тэрыторыі самаабвешчанай «ДНР». Грабянюк выклаў у сваім тэлеграме поўны тэкст звароту ў Сьледчы камітэт РФ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каля 300 вайскоўцаў з Дагестану адмовіліся ваяваць ва ЎкраінеРаней СМІ паведамлялі, што расейскіх вайскоўцаў, якія адмовіліся ўдзельнічаць у баявых дзеяньнях на тэрыторыі Ўкраіны, сілком утрымліваюць у населеных пунктах Бранка і Чырвоны Луч у Луганскай вобласьці, падкантрольнай прарасейскім сэпаратыстам. Скасаваць кантракты вайскоўцам не дазваляюць. Міністэрства абароны РФ паведамленьні, якія паступаюць ад СМІ, не камэнтавала.