Іх абвінавачваюць паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэксу : стварэньне арганізацыі для ажыцьцяўленьня тэрарыстычнай дзейнасьці або ўдзел у ёй (ч. 2 арт. 290-4 КК), акт тэрарызму (ч.2 арт. 289 КК), пагроза ўчыненьня акту тэрарызму (ч.2 арт. 290 КК), абраза Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 КК).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Бабруйску судзяць пяцёх «рэйкавых партызанаў» паводле «тэрарыстычных» артыкулаўЯк паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», сёньня абвінавачаньне запрасіла для іх вялізныя тэрміны зьняволеньня: Канстанціну Ермаловічу — 17 гадоў пазбаўленьня волі, Віталю Манкевічу — 16 гадоў, Ігару Казлову —15 гадоў, Надзеі Полькінай — 2 гады калёніі. Натальлю Кед хочуць асудзіць на 2 гады «хатняй хіміі». Абвяшчэньне прысуду адбудзецца 2 жніўня а 10-й гадзіне ў судзе Бабруйску.