На запрашэньне прэзыдэнта Касым-Жамарта Такаева Папа Рымскі Францішак наведае Казахстан зь дзяржаўным візытам 13–15 верасьня 2022 году.
Прэсавая служба прэзыдэнта Такаева паведаміла, што ў рамках візыту заплянаваныя сустрэчы з най вышэйшым кіраўніцтвам Казахстану, а таксама ўдзел у VII Зьезьдзе лідэраў сусьветных і традыцыйных рэлігій.
Раней паведамлялася, што галоўнай тэмай зьезду стане роля рэлігійных лідэраў у духоўным і сацыяльным разьвіцьці чалавецтва ў постпандэмійны пэрыяд.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Папа Рымскі Францішак заявіў, што хоча наведаць Кіеў і Маскву, каб спрыяць міруНекаторыя назіральнікі мяркуюць, што ў Казахстане можа адбыцца сустрэча Папы Рымскага Францішка з кіраўніком Расейскай праваслаўнай царквы патрыярхам Кірылам. Але афіцыйнага пацьверджаньня такой сустрэчы пакуль няма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Папа Рымскі Францішак: расейскія войскі ва Ўкраіне «лютыя і жорсткія», а ўкраінцы «змагаюцца за выжываньне»