Пошукі тых, хто выжыў, усё яшчэ працягваюцца.
Разбуральная паводка ў Кентукі забрала жыцьці 25 чалавек, і чакаецца, што колькасьць ахвяр можа вырасьці, заявіў у суботу губэрнатар штату, дзе ратавальнікі ўсё яшчэ працягваюць пошукі людзей.
Залевы ў пачатку гэтага тыдня выклікалі беспрэцэдэнтныя паводкі на ўсходзе штату, дзе пераважна пражываюць людзі зь невялікім дастаткам.
«Сёньня мы атрымалі дрэнныя навіны з Усходняга Кентукі, дзе мы ўсё яшчэ знаходзімся на этапе пошукава-выратавальных работаў. Колькасьць загінулых вырасла да 25, і гэтая колькасьць, верагодна, павялічыцца», — напісаў Эндзі Бэшыр у сваім твітэры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Лідзе загінулі двое рабочых ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чырвоны крыж хоча праінспэктаваць калёнію ў Аленаўцы, дзе загінулі палонныя