Як паведамляе Сьледчы камітэт, яны задыхнуліся парамі ў каналізацыі.
«Папярэдне ўстаноўлена, што падчас апусканьня мужчыны не выкарыстоўвалі сродкі індывідуальнай абароны», — гаворыцца ў паведамленьні.
«Паводле зьвестак сьледзтва, сёньня ўдзень 54-гадовы і 22-гадовы рабочыя мясцовай арганізацыі праводзілі працы па ачыстцы каналізацыі ў Лідзе. Знаходзячыся ў калодзежы на глыбіні каля 10 мэтраў яны страцілі прытомнасьць. Экстраным службам, якія прыбылі на месца, іх выратаваць не ўдалося. Рабочыя памерлі на месцы».
Ідзе сьледзтва, прызначаны судова-мэдычныя экспэртызы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шэсьць валізаў з кантрабандай: у Віленскім аэрапорце затрымалі грамадзяніна Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гомлі хлопчыкі складвалі камяні на рэйкі. Іх затрымалі, справа дайшла да пракуратуры