Мужчына прыляцеў у Вільню з 6 валізамі, у якіх было больш за 9 тысяч пачкаў цыгарэт.
Віленскія мытнікі на мінулым тыдні затрымалі мужчыну, які вёз кантрабанду на суму больш за 34 000 эўра, паведамляеDelfi.lt.
Мужчына прыляцеў у Вільню зь Менску праз Стамбул. У кожнай валізцы ў яго было ў сярэднім па 1450 пачкаў беларускіх цыгарэт. Агулам — 9148 пачкаў цыгарэт Queen Menthol, NZ Gold і Minsk Superslims.
Супраць яго пачалі расьсьледаваньне па факце перавозкі кантрабанды. Парушальніка затрымалі на два дні, а потым вызвалілі пад падпіску аб нявыезьдзе. Акрамя таго, у яго канфіскавалі дакумэнты, таксама яму давялося ўнесьці грашовы заклад.
Літоўскія мытнікі заўважаюць, што падобныя «турыстычныя» ваяжы па Заходняй Эўропе вельмі папулярныя ў апошні час, такіх «турыстаў» ловяць і ў аэрапортах іншых краін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Латвіі спынілі кантрабанду беларускіх цыгарэт. Гэтым разам везьлі пад выглядам «дзьвярэй» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Літве кантрабандыст беларускіх цыгарэт пайшоў на таран, памежнікі адкрылі агонь ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літоўскія мытнікі затрымалі фуру зь беларускімі цыгарэтамі на 1,4 млн эўра ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Літве затрымалі грузавік з кантрабанднымі цыгарэтамі амаль на тры мільёны эўра ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуса з кантрабандным тытунём на 4,6 мільёна даляраў затрымалі на літоўска-польскай мяжы