Пра які банк ідзе гаворка, не ўдакладняецца. Аднак у сталым прадстаўніцтве адзначылі, што рахунак выкарыстоўваўся ў тым ліку для пакрыцьця мэдычных выдаткаў і быў заблякаваны «ў сувязі з афіцыйным статусам кіраўніка дыпмісіі».
«Сытуацыя пагаршаецца таксама штучнымі перашкодамі ў паўсядзённым жыцьці нашай дыпмісіі. Шэраг банкаў, кампаніяў па страхаваньні і тэхнічным абслугоўваньні аўтамашын, зь якімі ў нас былі даўнія партнэрскія адносіны, вырашылі адмовіцца ад кантрактаў, якія былі з намі, пры гэтым наўпрост кажучы прычыну — таму што мы з Расеі», — заявілі ў сталым прадстаўніцтве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз замарозіў актывы расейскіх алігархаў і кампаніяў на 13,8 мільярда эўраРаней прадстаўніца Расеі ў ААН Ірына Цяжлова заявіла, што Швайцарыя не выдае візы расейскім дыпляматам, якія зьбіраюцца ўзяць удзел у працы органаў ААН.
Да пачатку ліпеня Швайцарыя заблякавала расейскія актывы на 6,7 мільярда швайцарскіх франкаў (6,8 мільярда даляраў) і замарозіла 15 аб’ектаў расейскай нерухомасьці.
Швайцарыя далучылася да санкцый Эўразьвязу, уведзеных у сувязі з расейскім уварваньнем ва Ўкраіну. Прэзыдэнт Швайцарыі Ігнацыё Касіс тады заявіў, што краіна не перастае быць цэнтрам эўрапейскай дыпляматыі, але абавязаная паказаць, якія каштоўнасьці яна падтрымлівае і якія палітычныя межы лічыць неабходным правесьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці зьбіраецца ў NATO і Швайцарыя? Вынікі апытаньня