Калі абвінавачаньне пацьвердзіцца, сьпявачцы можа пагражаць восем гадоў турмы. Сама Шакіра сваю віну адмаўляе.
Паводле зьвестак пракуратуры, Шакіра жыла ў Гішпаніі з 2012 па 2014 гады, але падаткаў не плаціла. Сьпявачка і яе прадстаўнікі заяўляюць, што ў гэтыя гады ў Гішпаніі яе не было. Аднак пракуратура сьцьвярджае, што ў 2012 годзе яна купіла ў Гішпаніі дом; годам пазьней там нарадзіўся яе сын.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навальны, Шакіра і Джастын Бібэр — у сьпісе найбольш уплывовых людзей у ІнтэрнэцеПракуратура патрабуе для «каралевы лацінаамэрыканскай поп-музыкі» пазбаўленьня волі на тэрмін 8 гадоў і штрафу на 23 мільёны эўра. Адвакаты Шакіры настойваюць на яе невінаватасьці.
Афіцыйна Шакіра пачала жыць у Гішпаніі ў 2015 годзе. Са сваім партнэрам, а пасьля мужам — футбалістам «Барсэлёны» Жэрарам Піке — яна разам з 2011 году. У Піке і Шакіры двое сыноў. Месяц таму пара абвясьціла пра рашэньне разьвесьціся.