Гомельскага пастара аштрафавалі на 640 рублёў за абрад хрышчэньня без дазволу ўладаў

На пратэстанцкай службе, архіўнае фота

Пастара царквы «Жывая вера» Дзьмітрыя Падлобку абвінавацілі ў несанкцыянаваным мерапрыемстве (арт. 24.23 КаАП).

Абрад хрышчэньня ў пратэстантаў часта адбываецца на адкрытых вадаёмах.

Аднак гомельскага пастара царквы «Жывая вера» Дзьмітрыя Падлобку арыштавалі на 640 рублёў (20 базавых велічынь) за абрад хрышчэньня без дазволу ўладаў і абвінавацілі ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гомельскага пастара будуць судзіць за абрад хрышчэньня без дазволу ўладаў

Гомельскую царкву «Жывая вера» заснавалі ў 1997 годзе сужэнцы з Магілёва Дзьмітры і Аксана Падлобкі сумесна зь місіянэрам з Даніі Эрлінгам Ляўрсэнам. Царква ўваходзіць у склад Рэспубліканскага аб’яднаньня грамадаў хрысьціян поўнага Эвангельля ў Беларусі, япіскупам якога зьяўляецца Вячаслаў Ганчарэнка.

Пастара Дзьмітрыя Падлобку ўжо не ўпершыню перасьледуюць улады. Некалькі гадоў таму перад набажэнствам у будынак зарэгістраванай у Гомлі пратэстанцкай грамады «Жывое слова» прыйшлі разам зь міліцыяй і невядомымі ў цывільным прадстаўнікі ідэалягічнага аддзелу гарвыканкаму й адміністрацыі Савецкага раёну. Наведнікі заявілі, што сходы й набажэнствы ў памяшканьні незаконныя, а музыка перашкаджае суседзям. Пракуратура Савецкага раёну вынесла тады пастару Дзьмітрыю Падлобку афіцыйнае папярэджаньне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арыштаванаму ксяндзу Андрэю Вашчуку дадалі яшчэ 15 сутак