Некалькі крыніц пацьвердзілі «НН», што ў прыватным мэдцэнтры «ЛОДЭ» пачаліся масавыя звальненьні. Сьпіс неляяльных мэдыкаў прыйшоў «зьверху», паведамляе выданьне. Людзям, чые імёны ў сьпісе, паведамляюць, што зь імі ня могуць працягваць супрацоўніцтва.
«Некаторым прапануюць узяць іх на парукі або арганізаваць „пакаяльнае“ відэа ці ліст. Людзі рэагуюць па-рознаму. У асноўным кажуць, што асабліва няма ў чым каяцца», — расказалі газэце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 2 мільёны наведваньняў летась, назва ў гонар бабулі. 10 фактаў пра «ЛОДЭ», які аднаўляе працуТаксама мэдыкам пагражаюць, што дактарам са сьпісу будзе забароненая праца ва ўсіх мэдыцынскіх цэнтрах.
Вядома, што некалькі вядучых спэцыялістаў хірургічных спэцыяльнасьцяў пад сьледзтвам, у сьпісе на звальненьне больш за дзясятак дактароў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта выцісканьне з мэдыцыны». За камэнтар пра сілавікоў кардыёляга звольнілі і зь дзяржаўнага, і з прыватнага мэдцэнтруТым часам «пакаяльныя» ролікі мэдыкаў (пакуль што зьдзяржаўных устаноў) пачалі зьяўляцца ў «Мінскай праўдзе» — выданьні, якое стала вядома дзякуючы адыёзным карыкатурам, якія распальваюць варожасьць.
З пачатку тыдня на Youtube-канале выданьня выйшлі два такія відэа запар. Гераіняй першага інтэрвію стала 29-гадовая лекар-кардыёляг Менскай гарадзкой клінічнай лякарні хуткай мэдыцынскай дапамогі Марыя Бірук, паведамляе Zerkalo.io. Гераіня другога інтэрвію, якое прадублявалі і на сайце, — 22-гадовая мэдсястра гарадзкой паліклінікі № 23 Яна Бярвінская.
Мэдработнікі расказваюць, што выходзілі на пратэсты ў 2020 годзе «пад ціскам сацсетак», а цяпер шкадуюць. Таксама ў відэароліках мэдыкі кажуць, што іх задавальняе заробак і ім падабаецца жыць і працаваць у сёньняшняй Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы галоўны лекар Максім Ачарэтні расказаў пра падрыхтаваныя сьпісы на звальненьне лекараў, якія не даспадобы ўладам, і новую працу ў Адэсе ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Чакаю міру і страйкаў у Беларусі». Доктар Салавей аб працы ў ваеннай Адэсе, канфлікце паміж добраахвотнікамі і нэкралёгу на першай паласе