Жыхары Гомля і раёну чулі выбухі і бачылі ракеты.
«Сьцены і вокны дрыжэлі!», «Відаць і чуваць было вельмі добра, жыву ў Насовічах і бачыла, што зь Зябраўкі ляцелі», «З 5.20 раніцы пачалося, ішлі на маршрутку і бачылі, як яны ляцелі», «Мы налічылі 18 штук, бачылі, як ляцелі, і слуп дыму», «Тата налічыў 26 ракет», — такія камэнтары пакідаюць у пабліках «УКантакце» жыхары Гомля, Зябраўкі, Насовічаў, Чарацянкі, Новай Гуты. Яны бачылі ракеты і чулі гучныя гукі.
Выбухі чулі ў Навабеліцкім раёне Гомля, у прыгараднай вёсцы Бярозкі і нават у Добрускім раёне.
Некаторыя карыстальнікі пішуць, што «гэта ўкраінцы па нас запускалі ракеты, а наша СПА зьбіла іх». Іншыя выказваюць здагадку, што «гэта вучэньні».
Па інфармацыі «Беларускага Гаюна», на аэрадроме «Зябраўка» знаходзяцца каля 10 адзінак зэнітных ракетных комплексаў «С-300/400» і, магчыма, два комплексы «Іскандэр».