Пра гэта паведамляе BBC са спасылкай на апытаньне сацыялягічнай групы «Рэйтынг».
У большай ступені размова пра ўсходнія рэгіёны краіны, дзе ішлі ці ідуць баявыя дзеяньні. І прычыны такога рэзкага росту беспрацоўя непасрэдна зьвязаныя з вайной: прадпрыемствы не маглі працягваць працаваць у акупацыі, былі зьнішчаныя; работнікі былі вымушаны ўцякаць.
Палова з тых, хто працуе, атрымліваюць зарплату меншую, чым да вайны — на 10 і больш працэнтаў. У 43% заробак не зьмяніўся, у 9% апытаных — вырас. Самай стабільнай у гэтыя месяцы аказалася праца ў дзяржаўным сэктары.
83% апытаных працаўладкаваных упэўненыя ў захаваньні свайго працоўнага месца ў наступныя паўгода, ня ўпэўненыя — 11%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусі трэба перанакіраваць 40 працэнтаў экспарту пасьля закрыцьця рынкаў Эўразьвязу і Ўкраіны ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіне давядзецца імпартаваць электраэнэргію ў выпадку далейшай акупацыі Запароскай АЭС. Але не зь Беларусі