Пра сьмерць беларуса Мікалая Тоўсьціка паведамілі яго знаёмыя.
Як піша «Наша Ніва», Мікалай Тоўсьцік — выпускнік коласаўскага ліцэю, летась ён пераехаў у Тбілісі.
Мікалай Тоўсьцік працаваў у сфэры рэклямы, а ў вольны час займаўся музыкай. Іграў на трубе і езьдзіў па Эўропе з выступамі. Чатыры месяцы таму Мікалай пры нявысьветленых абставінах упаў і моцна пабіўся, быў праапэраваны і ляжаў у коме. Выратаваць яго не ўдалося.