Пра гэта піша «Кавказ. Реалии» са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах.
Раней паведамлялася аб стварэньні чатырох імянных батальёнаў у Чачні. Крыніцы «Кавказ. Реалии» расказалі, што ў новыя батальёны вырашылі пераводзіць сілавікоў з той прычыны, што не знайшлі неабходнай колькасьці «добраахвотнікаў».
Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў пацьвердзіў, што новыя батальёны былі сфармаваныя зь ліку супрацоўнікаў паліцыі і «Росгвардии».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стала вядома, колькі чачэнцаў паслалі ваяваць супраць УкраіныВыданьне адзначае, што паводле абавязаньняў перад прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным Кадыраў кожны тыдзень павінен адпраўляць ва Ўкраіну для ўдзелу ў вайне ня менш за 200 «добраахвотнікаў» з Чачні.
The Insider пісаў, што мужчын у Чачні спрабуюць прымусова адправіць ваяваць ва Ўкраіну, пагражаючы ім крымінальнымі справамі. Таксама паведамлялася, што сярод так званых добраахвотнікаў ёсьць асуджаныя. Тэлеграм-канал «Можем объяснить» падлічыў, што з 953 «добраахвотнікаў», якія адправіліся, са сьпісу, апублікаванага ўкраінскай выведкай, прынамсі 101 чалавек мае «крымінальную мінуўшчыну або цяпершчыну».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму вялікая Расея дзясяткі год не магла заваяваць маленькую Чачню