У форуме прынялі ўдзел прадстаўнікі нацыянальных меншасьцяў, якія пражываюць на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі, а таксама прадстаўнікі іх урадаў у выгнаньні. На форуме былі і прадстаўнікі Ўкраіны, у тым ліку народны дэпутат ад партыі «Слуга народа» Алег Дунда, былы міністар замежных спраў Паўло Клімкін і экс-дэпутат Ганна Гапко.
Прадстаўнік фонду «Buriyad Gürün foundation» Зуртан Халтараў кажа, што ўдзельнічае ў форуме, каб патлумачыць, у прыватнасьці, украінскай грамадзкасьці, што буратаў трэба ратаваць ад «русского мира».
«Чачня знаходзіцца пад расейскай акупацыяй, як і некаторыя тэрыторыі Ўкраіны, такія як Абхазія і Паўднёвая Асэтыя. Калі Ўкраіна застанецца свабоднай, незалежнай дзяржавай, Расея перастане існаваць у тых межах, у якіх яна існавала да гэтай вайны. У чачэнцаў ёсьць гістарычны шанец аднавіць сваю дзяржаву», — заявіў у камэнтары Радыё Свабода ўдзельнік форуму, кіраўнік ураду непрызнанай Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя Ахмэд Закаеў.
Падчас форуму абмяркоўвалася права нацый на самавызначэньне, а таксама шляхі дэімпэрыялізацыі Расейскай Фэдэрацыі. У дыскусію ўключыліся і праціўнікі абвяшчэньня сувэрэнітэту нацыянальных меншасьцяў у РФ.