24 ліпеня прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выказаўся з нагоды пяці месяцаў з моманту поўнамаштабнага ўварваньня РФ ва Ўкраіну.
«Пяць месяцаў. Праз восем гадоў. Вайна не зламала і не зламае Ўкраіну. Гэта не спыніла жыцьцё ў нашай краіне і ня спыніць. І гэта дакладна не зробіць нас закладнікамі таго жаху, які прынесьлі захопнікі ў нашу краіну. Не будзем падпарадкоўвацца. Будзем трываць. Давайце абаронім сваё. Мы пераможам!» — напісаў Зяленскі ў Facebook.
Шырокамаштабнае ваеннае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну працягваецца з раніцы 24 лютага. Расейскія войскі наносяць авіяўдары па ключавых аб’ектах ваеннай і грамадзянскай інфраструктуры.
Расея адмаўляе, што вядзе агрэсіўную вайну супраць Украіны на сваёй тэрыторыі і называе яе «спэцапэрацыяй», накіраванай на «дэмілітарызацыю і дэнацыфікацыю», а таксама «абарону людзей ад генацыду».