Пратэстоўцы выйшлі ў суботу, 23 ліпеня, на вуліцы Лёндана і шатляндзкага гораду Глазга, каб запатрабаваць ад палітыкаў паскарэньня дзеяньняў супраць зьмены клімату. Падставай для выступаў сталі рэкордна высокія тэмпэратуры, зафіксаваныя ў Вялікабрытаніі на гэтым тыдні, паведамляе DW.
Актывісты, уключаючы прадстаўнікоў груп Just Stop Oil і Insulate Britain, наладзілі «сядзячы пратэст» на Парлямэнцкай плошчы ў Лёндане, патрабуючы ад кансэрватыўнага ўраду спыніць выдачу новых ліцэнзій на здабычу нафты і газу, абкласьці падаткам буйныя кампаніі, якія ўносяць адчувальны ўклад у зьмену клімату, дапамагчы людзям ва ўстаноўцы больш энэргаэфэктыўнага ацяпленьня ў дамах.
У аўторак брытанская мэтэаралягічная служба зафіксавала ў Англіі 40,3 градусы – самую высокую тэмпэратуру за ўсю гісторыю назіраньняў у краіне, не гатовай да такой экстрэмальнай сьпякоты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хвалі сьпёкі ў Эўропе робяцца ўсё часьцейшымі. Навукоўцы называюць некалькі прычынаў