Псыхіятар Дзьмітры Шчыгельскі расказаў у праекце «Жизнь-малина» пра зьліў запісу закрытых сустрэчаў, пасьля якіх затрымалі Аляксандра Фядуту, Юрася Зянковіча, Рыгора Кастусёва і яшчэ некалькі чалавек.
Шчыгельскі таксама прымаў удзел у тых абмеркаваньнях, ён доўгі час жыве ў ЗША.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нашы Zoom-сустрэчы ні для кога не сакрэт». Пагаварылі з удзельнікамі відэа, якіх вінавацяць у падрыхтоўцы замаху на ЛукашэнкуЁн патлумачыў, што разумее, як запіс трапіў у рукі сілавікоў, аднак ня будзе пра гэта расказваць, каб не нашкодзіць фігурантам справы.
— Такое пытаньне, тэхналягічна: у вас Zoom, запіс якога зьліваюць. То бок, магчыма, паміж вамі быў нехта, хто гэта зрабіў? — запытаўся Мікіта Мелказёраў.
— Не, гэта ня так... Свае ня здраджвалі, — адказаў суразмоўца.
На пытаньне, ці сапраўды падчас тых сустрэчаў яны зьбіраліся забіць Лукашэнку, Шчыгельскі двойчы адказаў пытаньнем: «Навошта?» і дадаў, што, на ягоную думку, Лукашэнку трэба судзіць, да таго ж, у Беларусі, а дакладней, у Шклове.
Ён прызнаўся, што адчувае віну за тое, што адбылося.
Суразмоўца дадаў, што ён ня ведае людзей, якіх затрымалі разам з Фядутам, Зянковічам і Кастусёвым, а даведаўся пра іх толькі зь інфармацыі ад КДБ.
Суд над Фядутам, Кастусёвым, Занковічам і іншымі пачнецца 29 ліпеня ў Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд над Зянковічам, Кастусёвым, Фядутам і іншымі ў справе «аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады» пачнецца 29 ліпеня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Магчыма, нейкая маніпуляцыя». Зяць Кастусёва пра тое, што старшыня БНФ пачаў даваць паказаньні ў КДБ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Неўзабаве пабачым фільм, дзе Зянковіч, Фядута і Кастусёў пакажуць склеп, зброю і выбухоўку». Макар — пра прэпарат КДБ і мэтады спэцслужбаў