«ПК-24 —б гэта калёнія для жанчын-рэцыдывістак, якія паўторна ўчынілі цяжкае злачынства. Яна месьціцца ў лесе паміж Рэчыцай і Сьветлагорскам і вядомая вельмі жорсткімі ўмовамі ўтрыманьня. Таксама ПК-24 вядомая кепскімі санітарнымі ўмовамі для вязьняў і цяжкай фізычнай працай для зьняволеных. Усе, хто там быў, кажуць, што мэта гэтай установы — псыхалягічна зламаць чалавека і зрабіць зь яго раба. Умовы і парадкі там блізкія да савецкага ГУЛАГУ.
Але я ўпэўнены, Паліна вытрымае! Але яе дакладна трэба падтрымаць лістамі! Новы адрас Паліны: ПК № 24. 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, Шарэнда-Панасюк Паліне Сяргееўне», — напісаў Андрэй Шарэнда.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Сваякі Паліны Шарэнды-Панасюк ня маюць ніякіх зьвестак аб яе месцы знаходжаньняПаліну Шарэнду-Панасюк затрымалі 3 студзеня ў яе ўласным доме, куды ўламіліся сілавікі. Суд Маскоўскага раёну Берасьця 9 чэрвеня прызначыў ёй 2 гады калёніі. Яе прызналі вінаватай адразу паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: «Абраза прэзыдэнта» (арт. 368), «Абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369) і «Гвалт або пагроза ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных справаў» (арт. 364).
Ні па адным артыкуле яна сваёй віны не прызнала, настойваючы на тым, што яе ўвязьненьне незаконнае.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Актывістку «Эўрапейскай Беларусі» Паліну Шарэнду-Панасюк асудзілі яшчэ на год калёнііНа свабоду Паліна мела выйсьці ў верасьні сёлета. Аднак у лютым над Палінай распачаўся чарговы суд ужо закрытым рэжыме на тэрыторыі гомельскай жаночай калёніі. Сёмага красавіка актывістку пакаралі дадаткова 1 годам зьняволеньня і абвінавацілі ў злосным непадпарадкаваньні патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы.
Празь некаторы час пасьля прысуду Паліну Шарэнду-Панасюк перавялі з калёніі ў СІЗА-3 у Гомлі.