«Мы старанна працуем над тым, каб згарнуць нашу прысутнасьць у Расеі. Але я ня думаю, што гэта адбудзецца на працягу наступнага квартала. Я мяркую, што прыкладна да канца году мы зможам пакінуць Расею», – расказаў генэральны дырэктар кампанія Philip Morris Яцэк Ольчак у інтэрвію Bloomberg.
Сярод прычын, якія прывялі да такога рашэньня, паводле яго, — складанасьці зь фінансавымі апэрацыямі, з ланцужкамі паставак, а таксама забароны ў банкаўскай сфэры.
Кампанія Philip Morris, паводле Ольчака, займала 27% расейскага рынку, які быў для яе сёмым па велічыні, і ў 2021 годзе прынёс 6% выручкі.
Philip Morris выпускае цыгарэты Marlboro, Parliament, Chesterfield, L&M, Bond Street, Next, а таксама стыкі IQOS.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Lego сыходзіць з расейскага рынку