«Адбываецца кадравы аўдыт Службы. Вырашаецца пытаньне аб звальненьні 28 службовых асобаў. Розны ўзровень, розныя кірункі. Але прычыны падобныя — нездавальняючыя вынікі працы», — сказаў ён, выступаючы 18 ліпеня ўвечары.
Раней сёньня Зяленскі ўнёс у Вярхоўную Раду пастанову аб звальненьні кіраўніка СБУ Івана Баканава.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі адхіліў ад пасады кіраўніка СБУ і генпракурора Ўкраіны17 ліпеня Зяленскі зьняў Баканава з пасады кіраўніка СБУ. Яго зьнялі паводле артыкулу 47 Дысцыплінарнага статуту Ўзброеных Сілаў Украіны «Невыкананьне (неналежнае выкананьне) службовых абавязкаў, што прывяло да чалавечых ахвяраў або іншых цяжкіх наступстваў або стварыла пагрозу наступленьня такіх наступстваў, зьяўляецца падставай для адхіленьня ад пасады такога вайскоўца».
Баканаў узначаліў СБУ ў жніўні 2019 году.