Зьмяніліся правілы продажу патрыманых аўтамабіляў

Аўтарынак «Малінаўка» пад Менскам

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім зьмяняюцца правілы продажу патрыманых аўтамабіляў, паведамляе ягоная прэсавая служба.

Што мяняе гэты ўказ?

  • Выключаная магчымасьць рабіць угоды куплі-продажу транспартных сродкаў з дапамогай афармленьня рахунку-даведкі і правядзеньня разьлікаў па такіх дамовах у наяўнай форме.
  • Увялі абавязак заключаць дамовы аб адчужэньні транспартных сродкаў толькі ў пісьмовай форме.
  • Увялі патрабаваньне адлюстроўваць у дамове зьвесткі аб адсутнасьці на момант яе заключэньня абмежаваньняў (абцяжараньняў) і забаронаў на ўгоды з транспартным сродкам.
  • Дамовы куплі-продажу транспартных сродкаў, якія заключаюцца паміж фізычнымі асобамі, могуць цяпер праходзіць дзяржаўную рэгістрацыю ня толькі ў адпаведных рэгістрацыйных органах (ДАІ і Мінсельгасхарч), але і шляхам натарыяльнага пасьведчаньня.
  • Гэтыя палажэньні ўступяць у сілу праз 6 месяцаў пасьля афіцыйнага апублікаваньня ўказу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка падпісаў закон аб зьменах у Кодэкс аб зямлі. Што мяняецца